Літоўцы знайшлі ў цягніку “Беларуськалія” буйную кантрабанду цыгарэт. Фота
29.06.2017 15:59
—
Разное

Фота: pasienis.lt
Літоўцы знайшлі ў цягніку “Беларуськалія” буйную кантрабанду цыгарэт. Як інфармуе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, яе схавалі ў адным з 63-х вагонаў. Кошт тавару ацанілі на 124 тысячы еўра.
Цягнік ішоў у Клайпеду, адкуль калійныя ўгнаенні адправяць у Венесуэлу. Мяркуецца, што цыгарэты былі прызначаны для літоўскага рынку. Адзначаецца, што выявіць кантрабанду літоўскім памежнікам дапамаглі іх беларускія калегі.