У Гродне брытанец спрабаваў распаліць камін і атрымаў апёкі. Фота
29.06.2017 09:53
—
Разное
Здымак з архіву.
У Гродне грамадзянін Вялікабрытаніі спрабаваў распаліць біякамін і атрымаў апёкі 1-2 ступені (3% цела). 25-гадовага мужчыну шпіталізавалі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўвечары 28 чэрвеня ў адной з кватэр абласнога цэнтра. Для таго, каб распаліць камін, брытанец выкарыстаў лёгкаўзгаральную вадкасць. У мужчыны загарэліся валасы на галаве і адзенне.