Лунінецкага валютчыка злавілі пры незаконным абмене падчас клубнічнага буму

Источник материала:  
28.06.2017 16:40 — Разное
Лунінецкага валютчыка злавілі пры незаконным абмене падчас клубнічнага буму
Фота: БЕЛТА

У Лунінецкім раёне падчас клубнічнага буму супрацоўнікі фінансавай міліцыі пры падтрымцы АМАПа затрымалі валютчыка падчас незаконнай угоды. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік Пінскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці Валерый Велясніцкі.

Затрыманне адбылося на пачатку чэрвеня каля закупачнай пляцоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў вёсцы Дварэц. 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік незаконна мяняў валюту. Падчас праверачнай закупкі, як заяўляюць праваахоўнікі, мужычна абмяняў 1500 долараў і 80 тысяч расійскіх рублёў на беларускія грошы. Пры асабістым даглядзе ў яго знайшлі грошы ў рознай валюце на агульную суму 20 тысяч долараў у эквіваленце.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі, што прадпрымальнік сістэматычна займаўся незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі. З кастрычніка 2016 года па чэрвень 2017-га ад такой дзейнасці ён атрымаў даход у суме больш за 27 тысяч рублёў. На гэтуюу суму накладзены арышт. 

Лунінецкі райаддзел Следчага камітэта пачаў на мужчыну крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. 

←За 3 месяца 2017 года число россиян за чертой бедности выросло на 2 миллиона человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика