У Асіповіцкім раёне п’яны мужчына абліў сужыцельніцу кіпнем

Источник материала:  
28.06.2017 10:58 — Разное
У Асіповіцкім раёне п’яны мужчына абліў сужыцельніцу кіпнем
Фота: Fotolia

У Асіповіцкім раёне п’яны 56-гадовы мужчына абліў сужыцельніцу кіпнем. Адбылося гэта падчас спрэчкі. Жанчына атрымала апёкі твару і цела, аднак вырашыла лячыцца самастойна, да медыкаў не звярталася. Яна выклікала хуткую толькі тады, калі ёй стала кепска. У бальніцы, нягледзячы на ўсе захады лекараў, жанчына памерла. Эксперты засведчылі, што прычынай смерці сталі тэрмічныя апёкі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, яко пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 3 арт. 147 КК). Прызначаныя экспертызы, праводзяцца допыты сведкаў, жыхароў вёскі. Рыхтуюцца матэрыялы для выстаўлення абвінавачання падазраванаму, высвятляюцца матывы яго ўчынку, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

←Экс-тренер минского "Динамо": Станет ли команда чемпионом в следующем году? Это сложный вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика