У Віцебску дзяўчынка выпала з балкона 6-га паверха
26.06.2017 19:41
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Віцебску дзяўчынка выпала з балкона 6-га паверха жылога дома. Яна памерла ў бальніцы. Дзіцяці быў 1 год і 9 месяцаў. Як паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, трагічнае здарэнне адбылося ў мікрараёне Білева 24 чэрвеня. У кватэры ў розных пакоях былі маці дзяўчынкі і яе сужыцель. Дзеці — 3,5-гадовы сын і загінулая дачка ў той момант знаходзіліся без нагляду.
Адзначаецца, што сям’я характарызуецца здавальняюча, “дзеці не знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы”. Следчы камітэт праводзіць праверку.