У Польшчы знікла 41-гадовая жыхарка Брэста
26.06.2017 16:45
—
Разное
![У Польшчы знікла 41-гадовая жыхарка Брэста](http://www.21.by/pub/news/2017/06/1498493442294021.jpg)
Здымак з архіву.
У Польшчы знікла 41-гадовая жыхарка Брэста Анжаліка Замкавец (Навіцкая). Як піша ў сацсетках пошукава-выратавальны атрад “Анёл Брэст”, жанчына збіралася вярнуцца на радзіму на аўтобусе з Варшавы. На сувязь з роднымі апошні раз яна выходзіла 21 чэрвеня, паведаміла, што на аўтобус спазнілася. Ад таго часу пра яе месцазнаходжанне інфармацыі няма.