Каля вадасховішча Дразды ў Мінску мужчыну ўкусіла атрутная змяя
26.06.2017 15:41
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Мужчыну, яік гуляў у лесапаркавай зоне каля вадасховішча Дразды ў Мінску, укусіла атрутная змяя. Пра гэтае здарэнне агенцтву БЕЛТА распавялі ў Мінскай раённай лякарні.
Мінчука даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні, дзе яму аказалі неабходную дапамогу. Цяпер жыццю і здароўю мужчыны пагрозы няма.
Дарэчы, укусы змей у Беларусі — з'ява даволі рэдкая. Калі гэта адбылося, на месца ўкусу трэба накласці чыстую павязку і выклікаць "хуткую дапамогу".