Мінабароны патлумачыла, чаму танк у Мінску ўрэзаўся ў ліхтарны слуп

Фота: citydog.by
Галоўная прычына здарэння з танкам у Мінску 24 чэрвеня — слізкая пасля залевы дарога. Пра гэта журналістам "Нашай Нівы" паведамілі ў прэс-служба Міністэрства абароны.
Здарэнне адбылося ўвечары 24 чэрвеня падчас рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці. Каля станцыі метро "Маскоўская" на праспекце Незалежнасці адзін танк на хуткасці ўрэзаўся ў ліхтарны слуп і паваліў яго.
Фота і відэа здарэння трапілі ў інтэрнэт.
Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў патлумачыў журналістам: "Ужо прынятыя ўсе магчымыя меры, каб такое больш не паўтарылася: праведзены дадатковыя інструктажы і спецыяльныя заняткі адказных людзей. Праверка па справе яшчэ ідзе, згодна з яе вынікам будуць прынятыя адпаведныя рашэнні і меры. Адно зараз магчыма сказаць дакладна: тэхніка была спраўная".