Каля ЦУМа хлопец лез пад танкі, якія ехалі па праспекце (відэа)
    25.06.2017 13:26
     —
    Разное
  
  
Фота: youtube.com
Каля сталічнага ЦУМа хлопец лез пад танкі, якія ехалі па праспекце Незалежнасці на рэпетыцыю параду. Відэа знялі відавочцы інцыдэнту.
Як вынікае з запісу, малады чалавек быў у неадэкватным стане: ён выходзіў на праезную частку праспекта і толькі дзівам застаўся неўшкоджаным.
Шукальніка прыгодаў забраў патруль ДАІ.