У Мінску падчас генеральнай рэпетыцыі параду танк знёс слуп (фота)

Источник материала:  
24.06.2017 21:10 — Разное
У Мінску падчас генеральнай рэпетыцыі параду танк знёс слуп (фота)
Фота: citydog.by

У суботу ў Мінску падчас генеральнай рэпетыцыі параду танк ударыўся аб дрэва і знёс слуп. Здарэнне адбылося каля станцыі метро “Маскоўская”. Танк ехаў у бок цэнтра па праспекце Незалежнасці на высокай хуткасці. Ніхто з людзей не пацярпеў, інфармуе CityDog.by.

Сёння ў Мінску гэта ўжо другое здарэнне на праспекце Незалежнасці. Раніцай асвятляльны слуп зламаўся і ўпаў каля Цэнтральнай кнігарні.

←"Славянский базар": сэкономить не удастся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика