У Мінску на чыгуначнай станцыі электрычным токам забіла студэнта
24.06.2017 10:52
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: minsk.rw.by
У Мінску на тэрыторыі 1-га парку чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны па вуліцы Казінца 20-гадовага студэнта забіла электрычным токам кантактнай сеткі. Яго сябар, 24-гадовы праграміст, атрымаў моцныя тэрмічныя апёкі (80% цела) і апёкавы шок, ён шпіталізаваны.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка, здарэнне адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Двое хлопцаў спрабавалі пералезці праз чыгуначную цыстэрну, што і прывяло да трагедыі.