У Магілёве Маленькі прынц прастаяў менш за дзень — зламалі ногі (фота)
23.06.2017 13:07
—
Разное

Фота: svaboda.org
У Магілёве бронзавая скульптура Маленькага прынца прастаяла менш за дзень. Невядомыя зламалі ёй ногі. Як інфармуе Радыё Свабода, скульптуру вышынёй 1,4 метра збіраліся ўрачыста адкрыць у Камсамольскім скверы на Дзень горада 28 чэрвеня. Цяпер яе павязуць рамантаваць ў сталіцу. Скульптар Андрэй Вераб’ёў спадзяецца, што да 28-га яе змогуць аднавіць.
Камунальнікі кажуць, што неабавязкова скульптуру пашкодзілі вандалы. Яе маглі зламаць выпадкова, спрабуючы зрабіць фота.