У Светлагорску 70-гадовая жанчына ўпала з акна восьмага паверха
22.06.2017 16:11
—
Разное

Фота: ranak.by
У Светлагорску 70-гадовая жанчына ўпала з акна восьмага паверха. Яна загінула. Як інфармуе сайт ranak.by, трагічнае здарэнне адбылося 20 чэрвеня. Жанчына жыла з сужыцелем, якога ў момант яе падзення з акна ў кватэры не было.
Праваахоўнікамі разглядаецца версія здзяйснення суіцыду, яны апытваюць суседзяў і сваякоў. Вырашаецца пытанне аб правядзенні пасмяротнай судова-псіхіятрычнай экспертызы.