У Рэчыцы чатырохгадовы хлопчык ледзь не выпаў з акна дзявятага паверху

Фота: МНС
Пакінуты адзін дома чатырохгадовы хлопчык у Рэчыцы ледзь не вываліўся з акна дзявятага паверху, піша прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Да ратавальнікаў звярнуліся супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што ў адкрытым акне на дзявятым паверсе дома на вуліцы Дастаеўскага поўзае маленькі хлопчык. Ратавальнікі з аўталесвіцай былі на месцы ўжо праз пяць хвілінаў.
Да кватэры падыйшоў міліцыянт, які размаўляў з хлопчыкам праз зачыненыя дзверы. Яму ўдалося завабіць дзіця ўглыб кватэры. Тым часам ратавальнікі падняліся ў адкрытае акно. Міліцыя паехала па маму хлопчыка на працу, а ратавальнік размаўляў з дзіцем, чакаючы пакуль мама адчыніць уваходныя дзверы.
Паведамляецца, што хлопчык — выхаванец дзіцячага сада, яго маці працуе прадавачкай.