У Мінску моцны вецер паваліў дрэва на тры аўто, у тым лiку хуткую дапамогу
20.06.2017 21:25
—
Разное
Фота: МНС
Навальніца з моцным ветрам паваліла ў мінскім двары дрэва на тры аўтамабілі. Здарэнне адбылося ўвечары 20 чэрвеня ў двары дома на вуліцы Гая, піша tut.by са словаў афіцыйнай прадстаўніцы МНС Мінска Вольгі Мельчанка.
Моцны парыў ветра паваліў дрэва на аўтамабіль хуткай дапамогі, які прыбыў на выклік, а таксама прыпаркаваныя ў двары Volkswagen T4 і Volkswagen Polo.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Ратавальнікі аператыўна распілавалі дрэва і вызвалілі аўтамабілі, якія атрымалі нязначныя пашкоджанні.
Перад сённяшняй навальніцай службы МНС зрабілі СМС-рассылку, у якой папярэдзілі пра моцны вецер.