Відэа: На Хрышчаціку ў Кіеве адбыўся вялізны пажар
20.06.2017 17:44
—
Разное

Фота: hromadske.ua
У Кіеве на Хрышчаціку пачаўся пажар. Як паведамляе hromadske.ua, гарыць будынак суседні з цэнтральным універмагам. У ім знаходзяцца некалькі кавярняў і крамаў.
Па звестках журналістаў, на месца здарэння прыбылі дзве пажарныя машыны. Яны спрабуюць тушыць полымя з двара.
Прэс-сакратар пажарнай службы Святлана Вадалага паведаміла, што звестак пра пацярпелых пакуль што няма.