У Мінску сёння чакаюцца навальніцы, град і моцныя залевы

Источник материала:  
20.06.2017 14:06 — Разное
У Мінску сёння чакаюцца навальніцы, град і моцныя залевы
Фота: БЕЛТА

У аўторак, 20 чэрвеня, у Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — град і моцныя залевы. Надвор’е ў сталіцы сапсуецца пасля 14-й гадзіны. Месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Як піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, неспрыяльныя ўмовы надвор’я захаваюцца да 23-й гадзіны.

Сёння з 13-й да 20-й гадзіны навальніцы, а месцамі залевы і град магчымыя на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Навальніцы і моцны вецер прагназуюцца ў нашай краіне і ў сераду, 21 чэрвеня. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 9-15 градусаў, у дзённыя гадзіны — 18-23, на поўдні — да 26 цяпла.

←Беларусь и ЕС обсуждают упрощение визового режима

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика