У Полацку з 16 чэрвеня шукаюць 10-гадовага хлопчыка
20.06.2017 10:00
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Полацку з 16 чэрвеня шукаюць 10-гадовага хлопчыка. Ён з 8-гадовым сябрам вудзіў рыбу на Заходняй Дзвіне. У нейкі момант зайшоў у ваду, каб вызваліць кручок, які зачапіўся за траву, паслізнуўся і яго падхапіла цячэнне ракі. Вадалазы працуюць у Заходняй Дзвіне пяты дзень, інфармуе БЕЛТА.