Загінулы пад Мінскам мужчына атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак
19.06.2017 12:42
—
Разное
Фота: Следчы камітэт
Загінулы пад Мінскам пасля скачка з 70-метровай трубы мужчына не быў прафесійным роўпджамперам. Ён атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося ў пасёлку Сосны 18 чэрвеня. 27-гадовы мужчына скакаў з трубы кацельнай, з нейкай прычыны страхоўка не спрацавала і ён загінуў. Праводзіцца расследаванне. Індывідуальны прадпрымальнік (“Ropejumping Team Crank”), які арганізаваў скачок і адказваў за бяспеку, затрыманы. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспертызы.