У Дзятлаве загінуў матацыкліст
19.06.2017 10:57
—
Разное
![У Дзятлаве загінуў матацыкліст](http://www.21.by/pub/news/2017/06/1497862715851060.jpg)
Фота: gaigrodno.by
У Дзятлаве загінуў матацыкліст. Малады чалавек на “Кавасакі” выехаў на сустрэчную паласу руху. Каб не сутыкнуцца там з “Фольксвагенам”, ён рэзка затармазіў. У выніку страціў кіраванне транспартным сродкам. Матацыкл ударыўся аб бардзюр і ўпаў. Матацыкліста адкінула на металічны дарожны знак. Пацярпелага адвезлі ў мясцовую бальніцу, дзе праз шэсць гадзінаў ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.