Пад Мінскам загінуў 27-гадовы роўпджампер, які скокнуў з 70-метровай трубы
19.06.2017 08:20
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: vlast.kz
Пад Мінскам загінуў 27-гадовы роўпджампер, які скокнуў з 70-метровай трубы. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, трагічнае здарэнне адбылося 18 чэрвеня каля 16-й гадзіны ў пасёлку Сосны. Мужчына скакаў з пляцоўкі трубы кацельнай. З нейкай прычыны ён упаў на зямлю на вачах у відавочцаў.
У дачыненні індывідуальнага прадпрымальніка, які арганізоўваў экстрэмальныя скачкі, распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Прычыненне смерці па неасцярожнасці” (ч. 1 арт. 144 КК). ІП затрыманы. Каб агледзець месца здарэння на вышыні, следчыя прыцягвалі супрацоўнікаў МНС. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца сведкі, канфіскаваныя абсталяванне і рыштунак, якія выкарыстоўваліся падчас скачка.