У Гродне памёр мужчына, які некалькі сотняў метраў бег за сваім аўтамабілем

Источник материала:  
16.06.2017 19:23 — Разное
У Гродне памёр мужчына, які некалькі сотняў метраў бег за сваім аўтамабілем
Фота: gaigrodno.by

У Гродне памёр мужчына, які некалькі сотняў метраў бег за сваім аўтамабілем. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, “Фольксваген” быў без кіроўцы, калі пакаціўся з горкі. Па дарозе ён зачапіў аўтобус “МАЗ”. Легкавік спыніла толькі металічная агароджа на раздзяляльнай паласе.

Мужчына дагнаў свой аўтамабіль якраз у момант сутыкнення з агароджай. Ён адчуў сябе кепска і неўзабаве памёр. Цяпер экспертыза высветліць прычыны яго смерці.

←Налоговые льготы могли бы способствовать развитию меценатства в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика