У Івацэвічах праз уцечку газу эвакуявалі 18 чалавек
Фота: govoritufa.ru
Ратавальнікі Івацэвічаў 15 чэрвеня каля 15-й гадзіны атрымалі паведамленне, што ў пяціпавярховым шматкватэрным доме па вуліцы Чарткова адбылася ўцечка бытавога газу. Інцыдэнт здарыўся ў кватэры на трэцім паверсе, адзначае прэс-служба МНС.
Ратавальнікі разам з работнікамі райгаза эвакуявалі жыхароў трох пад'ездаў — 18 чалавек. Звяно газадымаахоўнай службы трапіла ў кватэру, дзе адбылася ўцечка газу, пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы праз адкрытую раму гаўбца. У пакоі на ложку яны знайшлі 55-гадовую жанчыну. Пры дапамозе дадатковай маскі яе вывелі на свежае паветра. Жанчына, паводле папярэдняй інфармацыі, была нецвярозай. Ад меддапамогі яна адмовілася
Прычынай інцыдэнту называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў з боку гаспадыні кватэры.