У Лоеве супрацоўніцы райпо адарвала частку рукі
14.06.2017 17:41
—
Разное
Фота: 24minsk.by
У Лоеве работніцы вытворчасці мясцовага райпо адарвала частку рукі. Райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце, паведаміла ў сацсетках афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 чэрвеня. Траўмаванай жанчыне 52 гады. Па словах Крываногавай, следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, апытваюць работнікаў прадпрыемства, вывучаюць вытворчую ды іншую дакументацыю.
Паводле звестак СМІ, жанчына працуе на хлебазаводзе. Траўму яна атрымала, калі чысціла барабан ад макароннай крошкі.