У Празе трагічна загінула беларуская мастачка Юлія Качук
14.06.2017 10:37
—
Разное
Фота: praha.idnes.cz
У Празе трагічна загінула беларуская мастачка Юлія Качук, адзіная дачка мастака і краязнаўцы з Зэльвы Юрыя Качука. Ёй быў 31 год. Як інфармуе Радыё Свабода, пасля поўначы ў аўторак з нейкай прычыны беларуска апынулася паміж двума вагонамі трамвая. Кіроўца яе не бачыў і набраў хуткасць. Здарылася гэта недалёка ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры чэшскай сталіцы. Мяркуецца, што Качук альбо ехала паміж вагонамі на счэпным прыстасаванні, альбо хацела пралезці праз яго.
У Празе Юлія Качук скончыла эканамічны факультэт, працавала і займалася мастацтвам.