У Гродне затрымалі мужчыну, які скраў ахвяраванні для дзіцячага хоспіса. Відэа
12.06.2017 21:07
—
Разное
![У Гродне затрымалі мужчыну, які скраў ахвяраванні для дзіцячага хоспіса. Відэа](http://www.21.by/pub/news/2017/06/1497323440829633.jpg)
Фота: uvd.grodno.by
У Гродне затрымалі мужчыну, які скраў ахвяраванні для мясцовага дзіцячага хоспіса. Здарэнне адбылося ўдзень 11 чэрвеня ў краме камп’ютарнай тэхнікі. Твар мужчыны зафіксавала камера відэаназірання. Ім аказаўся 23-гадовы жыхар Мазыра. Ужо праз гадзіну яго знайшлі на чыгуначным вакзале. Летась зламыснік ужо прыцягваўся да адказнасці за падобныя дзеянні, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.