У Баранавічах з-за паведамлення пра выбухоўку эвакуявалі амаль 90 чалавек

Фота: garmaks.ru
Пра магчымую выбухоўку ў смеццевых баках паведаміў невядомы ў Баранавічах. Здарэнне адбылося зранку 12 чэрвеня, перадае БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Баранавіцкага ГАУС Вольгу Сакуту.
А восьмай гадзіне ў дзяжурную частку гараддзела міліцыі затэлефанаваў галоўны інжынер Баранавіцкага ЖКГ. Ён распавёў, што на электронную пошту ЖРЭУ прыйшло паведамленне ад невядомага чалавека: "Праверце смеццевыя бачкі на прадмет выбухоўкі па адрасе: вуліца Наканечнікава, 47".
На згаданае месца неадкладна выехала следча-аператыўная група, сапёры, ратавальнікі, брыгада медыкаў. З жылога дома эвакуявалі 87 чалавек, на бяспечную адлегласць пераставілі 20 аўтамабіляў.
Праверка не выявіла выбухованебяспечных прадметаў. Міліцыя пачала праверку па гэтым факце.