У Магілёве згарэў стары будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя

Источник материала:  
11.06.2017 10:59 — Разное
У Магілёве згарэў стары будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя
Фота: Радыё Свабода, МНС

У Магілёве згарэў стары будынак па вуліцы Лазарэнкі — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. Здарэнне адбылося яшчэ ў пятніцу позна ўвечары. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, агнём знішчана 100 квадратных метраў даху і 50 квадратных метраў перакрыццяў. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

Гэтая старая камяніца не эксплуатавалася з 2006 года. Яшчэ дваццаць гадоў таму тут месціўся выцвярэзнік. Нягледзячы на статус помніка архітэктуры, будынак пакрысе разбураўся і ніяк не ахоўваўся — трапіць унутр мог любы ахвочы.

Старшыня абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзімір Краўчанка ў інтэрв’ю Радыё Свабода сказаў, што не здзівіцца, калі следства назаве прычынай пажару падпал. На думку спецыялістам, мясцовым уладам хочацца “зачысціць” тэрыторыю ў цэнтры горада і старыя будынкі толькі замінаюць ім, таму камяніцы не ахоўваецца і не перадаецца ніякай арганізацыі.

←Выезда из Беларуси в ЕС на границе ждут более 700 фур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика