У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў (фота)

Источник материала:  
09.06.2017 13:09 — Разное
У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў (фота)
Фота: vk.com/grodnogai

У Гродне з-за ДТЗ быў паралізаваны рух на адным з мастоў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося а 8-й гадзіне раніцы 9 чэрвеня. Кіроўца “Аўдзі” вёз 9-гадовага сына ў прышкольны лагер. Ён ехаў за “Фордам” і вырашыў перабудавацца ў іншую паласу ды не заўважыў, што легкавік наперадзе спыніўся. Спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, пачаў тармазіць і сыходзіць у бок. У выніку легкавікі сутыкнуліся. Да таго ж “Аўдзі” закрануў маршрутны аўтобус “МАЗ”, у якім ехалі некалькі дзясяткаў пасажыраў. На шчасце ніхто з людзей сур’ёзна не пацярпеў. Праўда, адна з пасажырак паскардзілася на боль у спіне, яна праходзіць абследаванне ў бальніцы.

Рух транспарту па Румлёўскім праспекце ў накірунку праспекта Касманаўтаў быў паралізаваны на працягу 20 хвілін.

←Белорусам-водителям разрешат работать в РФ с национальными правами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика