На прадпрыемстве ў Гомелі жанчына спрабавала сябе спаліць
09.06.2017 09:44
—
Разное
![На прадпрыемстве ў Гомелі жанчына спрабавала сябе спаліць](http://www.21.by/pub/news/2017/06/1497000160842099.jpg)
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
На прадпрыемстве ў Гомелі жанчына спрабавала сябе спаліць. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама, здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня на фабрыцы “Камінтэрн”. Жанчыну выратаваў мужчына, які аказаўся побач і не разгубіўся. Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.
Фабрыка “Камінтэрн” — адзінае ў нашай краіне спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці мужчынскіх класічных касцюмаў.