У Слаўгарадскім раёне мужчына ўпаў з буравой вышкі з вышыні 15 метраў

Источник материала:  
08.06.2017 16:19 — Разное
У Слаўгарадскім раёне мужчына ўпаў з буравой вышкі з вышыні 15 метраў
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Слаўгарадскім раёне мужчына ўпаў з буравой вышкі з вышыні 15 метраў. Здарэнне адбылося 7 чэрвеня падчас правядзення працаў каля вёскі Вялікая Зімніца. Памочнік майстра бурыльных установак зваліўся на дах будынка. 56-гадовага жыхара Кобрына шпіталізавалі. Следчы камітэт праводзіць праверку. Медыцынскія судовыя эксперты высвятляюць ступень цяжкасці атрыманых цялесных пашкоджанняў, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

←ЕС расширил санкции против КНДР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика