9 чэрвеня ў Беларусі будзе да +25, дажджы — толькі па паўночным усходзе
08.06.2017 12:02
—
Разное

Фота: БЕЛТА
9 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе +6...+12 градусаў, на ўсходзе чакаецца да 14 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 17-23 градусаў вышэй за нуль, па поўдні прагназуюць да +25 градусаў.