У пункце пропуску “Брузгі” на мяжы з Польшчай сутыкнуліся “BMW X5” і “Honda”

Источник материала:  
06.06.2017 13:59 — Разное
У пункце пропуску “Брузгі” на мяжы з Польшчай сутыкнуліся “BMW X5” і “Honda”
Фота: sk.gov.by

На тэрыторыі пункта пропуску “Брузгі” на мяжы з Польшчай сутыкнуліся “BMW X5” і “Honda”. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў панядзелак, 5 чэрвеня. 28-гадовы грамадзянін Расіі на “BMW X5” разварочваў аўтамабіль і сутыкнуўся з матыцыклам “Honda”, які рухаўся ў спадарожным накірунку па суседняй паласе. 42-гадовая жыхарка Гродна, якая ехала на матацыкле, атрымала цяжкія траўмы, яе шпіталізавалі. Распачатая крымінальная справа.

Па факце ДТЗ, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, распачатая крымінальная справа (ч. 2 арт. 317 КК). Кіроўцу легкавіка прызналі падазраваным, з ім праводзяцца следчыя дзеянні, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Прызначаныя экспертызы. Паводле папярэдняй інфармацыі, і мужчына, і жанчына былі цвярозыя.

←Первые хедлайнеры FSP: в Минск едут "прорыв года" по версии The Times и Tesla Boy

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика