З дома ў Брэсце мужчына вынес сейф з валютай і золатам

Источник материала:  
06.06.2017 10:46 — Разное
З дома ў Брэсце мужчына вынес сейф з валютай і золатам
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

З дома ў Брэсце мужчына вынес сейф з валютай і золатам. Здарэнне адбылося ўначы 5 чэрвеня. А 7-й гадзіне раніцы ў міліцыю звярнулася 26-гадовая жанчына, якая распавяла пра знікненне сейфа. Паводле яе слоў, уначы ў доме ў гасцях была кампанія знаёмых, яны распівалі алкагольныя напоі. Пасля іх сыходу гаспадыня дома заўважыла, што знік сейф. У ім захоўваліся 15 тысяч долараў, 400 еўра, 800 рублёў, а таксама залатыя вырабы.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка, злодзея аператыўна затрымалі, аднак вярнуць змаглі толькі частку скрадзенага. Мужчына нідзе не працуе, раней ён быў асуджаны за разбой. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “крадзеж, здзейснены ў асабліва буйным памеры” (ч. 4 арт. 205 КК). 

←СМИ: Катар заплатил выкуп террористам — миллиард долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика