Фантастычнае фота з тушэння камбайна ў Салігорскім раёне
05.06.2017 12:46
—
Разное

Фота: 112.by
Прэс-служба МНС апублікавала фантастычнае фота з тушэння камбайна ў Салігорскім раёне. Здарэнне адбылося ўдзень 4 чэрвеня. Камбайн у той момант знаходзіўся ў полі. Кіроўца спрабаваў ліквідаваць узгаранне самастойна, з дапамогай вогнетушыцеляў, але няўдала. На месца прыехалі ратавальнікі, якія для тушэння выкарысталі генератар пены. Атрымаўся прыгожы здымак.
Агонь паспеў пашкодзіць кабіну, колы, бункер камбайна. Гэта можна пабачыць на фота знізу.