У Мінскім раёне падчас ДТЗ пасажыр вылецеў з салона і загінуў
05.06.2017 07:51
—
Разное
Фота ДАІ Мінскага раёна
У Мінскім раёне на трасе М1 перакулілася Toyota Land Cruiser, пасажыр вылецеў з салона і загінуў. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 4 чэрвеня. Як інфармуе партал tut.by, на 355-м кіламетры трасы 33-гадовая жанчына не саўладала з кіраваннем і машыну занесла, а пасля і перакуліла. Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося гэта праз тэхнічную няспраўнасць аўтамабіля.
Кіроўца і два пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі. Яшчэ адзін пасажыр, 45-гадовы мужчына, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.