У Гродне падлетак трапіў пад колы самазвала
05.06.2017 09:32
—
Разное

Фота: gaigrodno.by
У Гродне падлетак трапіў пад колы самазвала. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 3 чэрвеня на пуцеправодзе на праспекце Янкі Купалы. 12-гадовы хлопчык вырашыў не спешвацца, а паехаў па пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора. Там ён трапіў пад МАЗ, які здзяйсняў левы паварот. Падлетка шпіталізавалі.