Пажар малочна-таварнай фермы на Случчыне тушылі восем аўтамабіляў
02.06.2017 09:38
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
1 чэрвеня ў 23.37 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на малочна-таварнай ферме ў вёсцы Мярэшына Слуцкага раёна Міншчыны. На нумар "101" затэлефанавала вартаўніца фермы.
Як інфармуе прэс-служба Мінсага абласнога ўпраўлення МНС, на час прыбыцця ратавальнікаў гарэў дах будынка фермы на плошчы 130 квадратных метраў.
Супрацоўнікі МНС разам работнікамі гаспадаркі эвакуявалі з будынка 60 кароваў.
Агонь пашкодзіў у будынку дах на плошчы 130 квадратных метраў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.
На месца здарэння выязджалі восем адзінак тэхнікі.