У Мазыры "Фальксваген" збіў на пераходзе 14-гадовую дзяўчынку
01.06.2017 17:25
—
Разное
Фота: ДАІ
У аўтааварыі, якая адбылася 31 траўня ў Мазыры, 14-гадовая дзяўчынка атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў траўматалагічнае аддзяленне лякарні.
Як піша tut.by са спасылкай на ДАІ Гомельскай вобласці, ДТЗ адбылося на вуліцы Гагарына каля 13-й гадзіны. "Фальксваген Пасат", за рулём якога быў 37-гадовы кіроўца, ехаў з боку бульвара Юнацтва ў напрамку вуліцы Міра. На нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабіль і збіў дзяўчынку.