Уначы ў Мінску грузавік з літоўскімі нумарамі пратараніў тралейбус (фота)
31.05.2017 09:34
—
Разное
Фота: odas.by
Уначы ў Мінску грузавік з літоўскімі нумарамі пратараніў тралейбус. Здарэнне адбылося 31 траўня на вуліцы Каліноўскага. На шчасце, у тралейбусе не было пасажыраў — пасля змены ён ехаў у парк. Пацярпеў кіроўца грузавіка Iveco, якога з разбітай кабіны вызвалялі ратавальнікі. Мужчыну, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і рваную рану твару, шпіталізавалі ў абласную бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.
Тралейбус і грузавік ехалі ў спадарожным накірунку. Сайт abw.by не выключае, што кіроўца грузавіка (а ён ехаў з Літвы) заснуў.