У Светлагорску, дзе ў басейне тануў школьнік, распачалі крымінальную справу
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Светлагорску, дзе ў басейне тануў школьнік, распачалі крымінальную справу. Па ёй праходзіць трэнер-выкладчык. Артыкул — “Неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання малалетняму” (ч. 2 арт. 165 КК), паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.
Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў суботу ў басейне дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Дзевяцігадовы хлопчык плаваў у масцы з трубкай. Мяркуецца, што ў нейкі момант у яе патрапіла вада. Ён захлынуўся і стаў тануць. Трэнер спачатку папрасіў іншага школьніка застаць хлопчыка з вады, але ў таго не атрымалася. Тады ў басейн скокнуў іншы трэнер і дастаў вучня 2-га класа з глыбіні 2,5 метра.
Пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыі ў мясцовай бальніцы, а ў панядзелак яго перавезлі ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу. Яго стан ацэньваецца яе сярэдне цяжкі. Следства разбіраецца ва ўсіх абставінах здарэння, прызначаны экспертызы. Трэнера, у адносінах якога распачалі крымінальную справу, не затрымлівалі.