Стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы
29.05.2017 15:23
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У Пецярбургу стаматолаг ашукала пацыентку і выдаліла ёй 22 здаровыя зубы. Крымінальную справу распачалі па факце махлярства. Як інфармуе РІА “Новости”, лекар і заснавальніца адной з прыватных клінік у 2014 годзе ўвяла ў зман 43-гадовую жанчыну “адносна аб’ёму аказання стаматалагічных паслуг”. Мала таго, што ёй выдалілі дзясяткі здаровых зубоў, дык яшчэ і паставілі неякасныя масты.
Дарэчы, за паслугі стаматолага пацярпелая заплаціла агулам больш за 843 тысячы расійскіх рублёў (каля 15 тысяч долараў). Праваахоўнікі правяраюць, ці былі ў той жа клініцы аналагічныя злачынствы.