На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца пахаладанне
Фота: БЕЛТА
Лета ў Беларусі пачнецца з пахаладання, хаця травень яшчэ закончыцца цёплым надвор'ем. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава.
У аўторак, 30 траўня, па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы будзе +10...+15, удзень — 20-26 градусаў цяпла. У паўночных раёнах ноччу чакаецца ад 7 да 9 са знакам "плюс", удзень — 17-19 градусаў вышэй за нуль.
У сераду чарговы атмасферны фронт прынясе раніцай і ўдзень кароткачасовыя дажджы на большую частку тэрыторыі краіны, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Днём па паўночным захадзе чакаецца моны вецер — да 15-18 метраў за секунду. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад +8 паўночным усходзе да +17 па захадзе краіны. Удзень будзе 20-27 градусаў цяпла, а па паўднёвым усходзе — нават да 29.
1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца +9...+15, удзень — 13-20 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе — да +22.
Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца і на пятніцу, 2 чэрвеня. Яны пройдуць пераважна па паўночным усходзе Беларусі. Уначы тэмпература паветра чакаецца +3...+10, удзень — ад 12 да 19 градусаў цяпла.
На выходныя дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны спыняцца, толькі ў суботу яны прагназуюцца па паўночным усходзе. Праўда, цяплей пакуль не стане. У суботу, 3 чэрвеня, уначы будзе ад 2 да 9 са знакам "плюс", удзень — +12...+19, па паўднёвым захадзе — да 22 градусаў цяпла.
У нядзелю, 4 чэрвеня, ноччу чакаецца +2...+9 градусаў, у нізкіх мясцінах і на тарфяніках могуць быць слабыя замаразкі да нуля — мінус 2. Удзень прагназуюць 15-22 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +25.