У Мінску легкавік трапіў пад фуру, пацярпелі 4 чалавекі (фота)
26.05.2017 10:47
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Мінску легкавік трапіў пад фуру, пацярпелі 4 чалавекі. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 25 траўня на Камайскай вуліцы. ВАЗ-2107 сутыкнуўся з прыпаркаваным сядзельным цягачом ў паўпрычэпам “Сканія 124L360”, інфармуе прэс-служба МНС.
Сярод пацярпелых з легкавіка — трое мужчын і адна жанчына. Пенсіянерку давялося вызваляць з разбітага салона ратавальнікам. Усіх іх завезлі ў бальніцу.