У Мінскім раёне Renault сутыкнуўся з грузавіком дарожнікаў (фота)
25.05.2017 20:23
—
Разное
![У Мінскім раёне Renault сутыкнуўся з грузавіком дарожнікаў (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1495734822041403.jpg)
Фота: abw.by
У Мінскім раёне Renault сутыкнуўся з грузавіком дарожнікаў. ДТЗ адбылося раніцай 25 траўня на 16-м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы. Па словах 39-гадовага кіроўцы легкавіка, дарожную тэхніку ён пабачыў толькі пасля раптоўнай перабудовы ў іншую паласу руху грузавога аўтамабіля, які ехаў наперадзе. Экстраннае тармажэнне ўжо не магло дапамагчы пазбегнуць сутыкнення. Renault атрымаў значныя пашкоджанні, а вось кіроўца, які быў прышпілены рамянём бяспекі, не пацярпеў. Тэлеканал АНТ адзначае, што дарожныя працы былі абазначаныя ў адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху.