У Івацэвічах гарэў пасажырскі цягнік "Мінск-Брэст"
24.05.2017 10:14
—
Разное
Фота: МНС
23 траўня ў 16.19 івацэвіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў пасажырскім цягніку "Мінск-Брэст" пачаўся пажар.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, то пабачылі загаранне ў тамбуры першага вагона пасажырскага цягніка. 47 пасажыраў пакінулі вагон самастойна да прыбыцця ратавальнікаў, адзначае прэс-служба МНС.
Агонь пашкодзіў 0,2 кв.м ашалёўкі вагона. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар У 16.26. Прычына інцыдэнту высвятляецца.
Затрымка ў руху цягніка склала 45 хвілінаў.