У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў трохгадовы хлопчык

Источник материала:  
22.05.2017 18:01 — Разное
У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў трохгадовы хлопчык
Фота: БЕЛТА

У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў маленькі хлопчык, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыны Драньковай.

Здарэнне адбылося 20 траўня каля 16.15 у аграгарадку Чарнаўчыцы. Чатыррохгадовае дзіця звалілася з акна інтэрната. Пры падзенні на казырок будынка ён атрымаў розныя траўмы. Дзіця давялося шпіталізаваць у рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной лякарні. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Паведамляецца, што перад гэтым малы разам з сямігадовай сястрой гуляў у агульным калідоры без нагляду дарослых. Потым ён уцёк ад дзяўчынкі. Калі бацькі пачалі яго шукаць, то пабачылі адчыненае акно і сына, які ляжаў на даху прыбудовы. Яны самі даставілі пацярпелага ў лякарню.

Праверкай гэтага інцыдэнту займаецца Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Следчыя апыталі блізкіх хлопчыка, суседзяў. Таксама прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

←Минское "Динамо" расторгло контракт с Кевином Лаландом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика