Брэстаўчанін здаў фантан на металалом канструкцыі

Источник материала:  
22.05.2017 16:21 — Разное
Брэстаўчанін здаў фантан на металалом канструкцыі
Фота: Адміністрацыя Маскоўскага раёна Брэста

Брэстаўчанін адламаў дэкаратыўныя канструкцыі фантана і здаў іх на металалом. Пра гэтую гісторыю агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама маёр міліцыі Ілля Помін.

Мужчына, які, па словах міліцыянтаў, вядзе асацыяльны лад жыцця, яшчэ ў красавіку пачаў адломваць металічныя канструкцыі на абноўленым фантане каля Палаца культуры прафсаюзаў. Сваю здабычу ён збыў знаёмаму ў якасці лому. Тады вандалу ўдалося застацца незаўважаным.

У ноч з 18 на 19 траўня мужчына зноў пайшоў ламаць фнатан. Там яго заўважыла вартаўніца Палаца культуры, якая выклікала міліцыю. Нарад затрымаў зламысніка на месцы злачынства. Як выявілася, брэстаўчанін пакінуў без рук некалькі скульптур.

Суму нанесенай шкоды ацэніць экспертыза. Па яе выніках дзеянням мужчыны дадуць прававую ацэнку і вызначаць меру пакарання.

←Следственный комитет проводит проверку по факту гибели тонувшего в Свислочи мужчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика