У Віцебску маршрутнае таксі з пасажырамі трапіла ў аўтааварыю (фота)
22.05.2017 09:56
—
Разное

Фота: ДАІ
У Віцебску маршрутнае таксі з пасажырамі трапіла ў аўтааварыю. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 21 траўня, у 14.30 на скрыжаванні Маскоўскага праспекта з вуліцамі Церашковай і Броўкі. Як інфармуе сайт abw.by, там сутыкнуліся Ford і мікрааўтобус Mercedes-Benz. Апошні адкінула на раздзяляльную паласу, а маршрутку — на сустрэчную, дзе Ford трапіў пад грузавік ГАЗ.
Адзначаецца, што ў маршрутцы на момант ДТЗ было 8-9 пасажыраў. Пацярпела 55-гадовая жанчына-пасажыр Mercedes-Benz, яе шпіталізавалі. Праводзіцца праверка.