Пад Іванава сутыкнуліся два легкавікі, кіроўцы якіх загінулі
21.05.2017 13:31
—
Разное
![Пад Іванава сутыкнуліся два легкавікі, кіроўцы якіх загінулі](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1495373214556235.jpg)
Фота: МНС
Гібель дваіх чалавек стала вынікам дарожнай аварыі, якая здарылася сёння ўначы каля Іванава. Пасля 3.00 на 462 км аўтадарогі М-10 Кобрын-Гомель-мяжа Расіі сутыкнуліся “Фольксваген-Шаран” і “Аўдзі-100”.
Загінулі двое кіроўцаў, якіх выратавальнікі даставалі з машын пры дапамозе спецінструменту. Таксама з салона “Аўдзі” дэблакавалі выжылага пасажыра, маладога чалавека 1994 года нараджэння. Ён дастаўлены ў Іванаўскую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.